Аздараўленчы лагер імя Гагарына

Аздараўленчы лагер імя Гагарына знаходзіцца ў маляўнічым кутку Міншчыны, у 40 кіламетрах ад сталіцы па адрасе: г.Мінск, Чэрвеньскі раён, вёска Азёрны, за пяць кіламетраў ад шашы на Магілёў.

Лагер утульна размясціўся ў лясным масіве на беразе ракі Волма з дагледжаным пляжам, удалечыні ад прамысловых прадпрыемстваў і шумнай магістралі. Стан гэтага рэгіёна адпавядае ўсім санітарна-экалагічным нормам.

Аздараўленчы лагер ім. Гагарына быў адкрыты ў 1970 годзе, але толькі за апошнія некалькі гадоў стаў узорна-паказальным. Кіраўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», на балансе якога ён знаходзіцца, уносіць нямала сродкаўу яго добраўпарадкаванне. Можна ўпэўнена сцвярджаць, што ў цяперашнім дзесяцігоддзі для лагера з 40-гадовай гісторыяй пачалася новая эра.

Летняя аздараўленчая кампанія пачынаецца з першых чыслаў чэрвеня і заканчваецца ў апошнія чыслы жніўня, яна падзяляецца на 4 змены, кожная з якіх доўжыцца 18 дзён. На працягу адной змены ў лагеры могуць адпачываць і аздараўляцца 280 дзяцей.

На тэрыторыі лагера размешчана 26 уладкаваных жылых дамкоў.
На тэрыторыі лагера маюцца:

  • 3 пакоі гуртковай работы.
  • Бібліятэка.
  • Адкрытая летняя эстрада.
  • Баскетбольная і валейбольная пляцоўкі.
  • Заладля гульні ў тэніс.
  • Поле для гульні ў міні-футбол.
  • Гульнявое і спартыўнае абсталяванне.
  • Каля кожнага дамка альтанкі для адпачынку.
  • 9 крытых басейнаў з фільтрацыяй і падаграваннем вады.

Асаблівы гонар лагера – гэта традыцыі «Гагарына» і педагагічны калектыў. Працэс падрыхтоўкі выхавальнікаў, распрацоўка праграм вольнага часу пачынаецца далёка загадзя ад пачатку летняга сезона. Апроч асноўнай праграмы лагера, кожнае дзіця можа паўдзельнічаць у цэлым шэрагу адукацыйна-выхаваўчых праграм, скіраваных на развіццё камунікацыйных магчымасцяў псіхафізічнага развіцця дзяцей малодшага, сярэдняга і старэйшага падлеткавага ўзросту.

Адным з улюбёных мерапрыемстваў у лагеры сталася ваенна-спартыўная гульня «Зарніца». Свае творчыя здольнасці дзеці могуць паказаць у конкурсе юных талентаў «Гагарынскія зорачкі», «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся», «Свет дзяцінства – свет фантазій».

З вялікай ахвотай дзеці бяруць удзел у розных гульнях: «Дэтэктыў– шоу», «Палявая пошта №….», «Два сэрцы поруч», «Міс Дасканаласць» і г.д.У лагеры арганізаваны кінасеансы, падчас якіх дзеці могуць паглядзець мастацкія і мультыплікацыйныя фільмы.

Ужо стала традыцыяй напрыканцы кожнай змены падводзіць вынікі праведзеных мерапрыемстваў. Кожнаму атраду прысвойваюцца зорачкі розных вартасцяў, такіх, як сімвал перамогі. На агульналагернай лінейцы адбываецца ўзнагароджанне пераможцаў.

ГРАФІК
заезд
у дзяцей у аздараўленчы лагер ім. Гагарына на 2019 г.

Змена

Дата пачатку і заканчэння змены

К-сць дзён змены

К-сць дзён паміж зменамі

Заўвагі

1

04 чэрвеня21 чэрвеня

18

3

 

2

25 чэрвеня12 ліпеня

18

3

 

3

16 ліпеня02 жніўня

18

3

 

4

06 жніўня23 жніўня

18

3