Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» прапаноўвае паслугу па атрыманні інфармацыі пра час, які застаўся да прыбыцця грамадскага транспарту на прыпыначны пункт з дапамогой USSD-запыту.
Для атрымання інфармацыі пра час, які застаўся да прыбыцця ўсіх маршрутаў на дадзены прыпыначны пункт, неабходна выканаць USSD-запыт:
- З дапамогай мабільнага тэлефона набраць камбінацыю сімвалаў *960*код#, дзе:
– код – гэта пяцізначны код прыпыначнага пункта, па якому пасажыру неабходна атрымаць інфармацыю.Дадзены код указаны на таблічцы з раскладам руху транспарту побач з найменнем прыпыначнага пункта.
- На працягу некалькіх секунд на мабільны тэлефон прыйдзе паведамленне з інфармацыяй пра час адказу на запыт, нумар маршруту і час (у хвілінах), які застаўся да прыбыцця транспартнага сродку дадзенага маршруту на прыпыначны пункт (для ўсіх маршрутаў).
Паслуга даступная абанентам VELCOM | A1 и МТС. Дадзеная паслуга з’яўляецца платнай.
У адпаведнасці з размешчанай рэкламнай інфармацыяй дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» (далей – прадпрыемства) прапаноўвае выкарыстаць паслугу па атрыманні інфармацыі пра час да прыбыцця грамадскага транспарту на прыпыначны пункт з дапамогай USSD-запыту. Сама ж паслуга прадастаўляецца непасрэдна аператарамі сотавай сувязі, з якімі прадпрыемства заключыла дагавор на аказанне паслуг па апрацоўцы паведамленняў абанентаў. У адпаведнасці з арт. 7 Закону «Аб абароне правоў спажыўцоў» (ад 09.01.2002 г. № 90-3) звесткі аб тарыфах на паслугі «USSD-запыт» адлюстраваны на афіцыйных сайтах аператараў сотавай сувязі.