Паважаныя наведвальнікі!
На нашым сайце прадастаўлена магчымасць грамадзянам і юрыдычным асобам накіраваць электронны зварот па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс».
Рэалізаваць дадзеную магчымасць можна праз рубрыку «Электронныя звароты».
Перад тым, як адправіць зварот, азнаёмцеся, калі ласка, з наступнымі правіламі.
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб адрасатам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“ (далей – Закон).
У адпаведнасці з Законам электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове.
Парадак разгляду электронных зваротаў грамадзян прадугледжаны артыкулам 25 Закона. Разгляд электронных зваротаў.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
– адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
– адрас электроннай пошты грамадзяніна;
– выклад сутнасці звароту.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
– найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
– поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
– адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы;
– выклад сутнасці звароту.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя пра вынікі іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за 1 месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, які ўказаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.
Адказы на электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), размяшчаюцца на сайце дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.
У адпаведнасці з п.1 артыкула 20 Закона адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую ўстанову – Мінгарвыканкам, пр. Незалежнасці, 8 (графік працы: панядзелак-чацвер: 8:45 – 18:00; пятніца: 8:45 – 16:45; абедзенны перапынак: 13:00 – 14:00; субота-нядзеля: выхадныя).
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзеныя не на беларускай або рускай мове;
- не змяшчаюць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнае найменне юрыдычнай асобы і адрас яе месца знаходжання, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс»;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
Згодна з пунктам 3 артыкула 25 Закона, адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 “О дополнительных мерах по работе с обращениями граждан и юридических лиц”:
Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» разглядае па сутнасці звароты, якія адносяцца да сферы дзейнасці прадпрыемства
Па пытаннях змянення, адкрыцця і закрыцця маршрутаў, увядзення, адмены і пераносу прыпыначных пунктаў, а таксама змянення раскладу руху звяртайцеся непасрэдна да аператараў:
– горад і прыгарад у межах Мінскага раёна – дзяржаўнае прадпрыемства “Сталічны транспарт і сувязь”
– прыгарад за межамі Мінскага раёна – мінскае абласное камунальнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства “Мінаблпасажыртранс”
Звярнуцца як:
Фізічная асоба
Фізічная асоба (у філіял)
Юрыдычная асоба
Юрыдычная асоба (у філіял)