Аздараўленчы лагер імя Гагарына знаходзіцца ў маляўнічым кутку Міншчыны, у 40 кіламетрах ад сталіцы па адрасе: г.Мінск, Чэрвеньскі раён, вёска Азёрны, за пяць кіламетраў ад шашы на Магілёў.
Лагер утульна размясціўся ў лясным масіве на беразе ракі Волма з дагледжаным пляжам, удалечыні ад прамысловых прадпрыемстваў і шумнай магістралі. Стан гэтага рэгіёна адпавядае ўсім санітарна-экалагічным нормам.
Аздараўленчы лагер ім. Гагарына быў адкрыты ў 1970 годзе, але толькі за апошнія некалькі гадоў стаў узорна-паказальным. Кіраўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», на балансе якога ён знаходзіцца, уносіць нямала сродкаўу яго добраўпарадкаванне. Можна ўпэўнена сцвярджаць, што ў цяперашнім дзесяцігоддзі для лагера з 40-гадовай гісторыяй пачалася новая эра.
Летняя аздараўленчая кампанія пачынаецца з першых чыслаў чэрвеня і заканчваецца ў апошнія чыслы жніўня, яна падзяляецца на 4 змены, кожная з якіх доўжыцца 18 дзён. На працягу адной змены ў лагеры могуць адпачываць і аздараўляцца 280 дзяцей.
На тэрыторыі лагера размешчана 26 уладкаваных жылых дамкоў.
На тэрыторыі лагера маюцца:
- 3 пакоі гуртковай работы.
- Бібліятэка.
- Адкрытая летняя эстрада.
- Баскетбольная і валейбольная пляцоўкі.
- Заладля гульні ў тэніс.
- Поле для гульні ў міні-футбол.
- Гульнявое і спартыўнае абсталяванне.
- Каля кожнага дамка альтанкі для адпачынку.
- 9 крытых басейнаў з фільтрацыяй і падаграваннем вады.
Асаблівы гонар лагера – гэта традыцыі «Гагарына» і педагагічны калектыў. Працэс падрыхтоўкі выхавальнікаў, распрацоўка праграм вольнага часу пачынаецца далёка загадзя ад пачатку летняга сезона. Апроч асноўнай праграмы лагера, кожнае дзіця можа паўдзельнічаць у цэлым шэрагу адукацыйна-выхаваўчых праграм, скіраваных на развіццё камунікацыйных магчымасцяў псіхафізічнага развіцця дзяцей малодшага, сярэдняга і старэйшага падлеткавага ўзросту.
Адным з улюбёных мерапрыемстваў у лагеры сталася ваенна-спартыўная гульня «Зарніца». Свае творчыя здольнасці дзеці могуць паказаць у конкурсе юных талентаў «Гагарынскія зорачкі», «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся», «Свет дзяцінства – свет фантазій».
З вялікай ахвотай дзеці бяруць удзел у розных гульнях: «Дэтэктыў– шоу», «Палявая пошта №….», «Два сэрцы поруч», «Міс Дасканаласць» і г.д.У лагеры арганізаваны кінасеансы, падчас якіх дзеці могуць паглядзець мастацкія і мультыплікацыйныя фільмы.
Ужо стала традыцыяй напрыканцы кожнай змены падводзіць вынікі праведзеных мерапрыемстваў. Кожнаму атраду прысвойваюцца зорачкі розных вартасцяў, такіх, як сімвал перамогі. На агульналагернай лінейцы адбываецца ўзнагароджанне пераможцаў.
ГРАФІК
заезду дзяцей у аздараўленчы лагер ім. Гагарына на 2019 г.
Змена |
Дата пачатку і заканчэння змены |
К-сць дзён змены |
К-сць дзён паміж зменамі |
Заўвагі |
1 |
04 чэрвеня– 21 чэрвеня |
18 |
3 |
|
2 |
25 чэрвеня – 12 ліпеня |
18 |
3 |
|
3 |
16 ліпеня– 02 жніўня |
18 |
3 |
|
4 |
06 жніўня– 23 жніўня |
18 |
3 |
Вярнуцца назад