Электронныя звароты

Электронныя звароты падаюцца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел

Перад тым, як адправіць зварот, азнаёмцеся, калі ласка, з наступнымі правіламі:
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб адрасатам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З «Об обращениях граждан и юридических лиц» (далей – Закон).
У адпаведнасці з Законам электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мове.
Парадак разгляду электронных зваротаў грамадзян прадугледжаны артыкулам 25 Закона «Разгляд электронных зваротаў».
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
– найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
– выклад сутнасці звароту;
– асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
– найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
– поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
– выклад сутнасці звароту;
– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
– асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц.
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.
Адказы на электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), размяшчаюцца на сайце дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.
У адпаведнасці з п.1 артыкула 20 Закона адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю – Мінгарвыканкам, пр. Незалежнасці, 8 (графік працы: пн-чц: 8:45 – 18:00 ; пт: 8:45 – 16:45; абедзенны перапынак: з 13.00 да 14.00; сб-нд: выхадны).
Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
– выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
– не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання);
– не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
– не змяшчаюць наймення і (або) адраса арганізацыі або пасады і (або) прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялаў асобы, якой накіроўваецца зварот;
– не змяшчаюць асабістага подпісу грамадзяніна;
– змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
– змяшчаюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы ці выразы;
– падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
– змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс»;
– прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
– пададзены паўторны зварот, і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
– з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
– звароты змяшчаюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, прымушэнне да ўчынення супрацьпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.
Згодна з пунктам 1 артыкула 16 Закона, заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.
Разгляд зваротаў па сутнасці
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «О дополнительных мерах по работе с обращениями граждан и юридических лиц»:
дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» разглядае па сутнасці звароты, якія адносяцца да сферы дзейнасці прадпрыемства.

Па пытаннях змены, адкрыцця і закрыцця маршрутаў, увядзення, адмены і пераносу прыпыначных пунктаў, а таксама змены раскладу руху звяртайцеся непасрэдна да аператараў:
– горад і прыгарад у межах Мінскага раёна – дзяржаўнае прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь»
– прыгарад за межамі Мінскага раёна – Мінскае абласное камунальнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінаблпасажыртранс»


Вярнуцца назад